Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Ліп 2013

Беларусь гатова ўдзельнічаць у праектах па здабычы карысных выкапняў на тэрыторыі Лаоса

1 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь гатова ўдзельнічаць у праектах па здабычы карысных выкапняў на тэрыторыі Лаоса. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Лаоса Цюмалі Сайнясонам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы, Лаос - вельмі багатая краіна ў сферы мінеральнай сыравіны. "Мы гатовы аказаць вам падтрымку ў стварэнні асноў навуковага даследавання вашых нетраў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы таксама гатовы да таго, каб, калі будзе цікавасць, займацца здабычай карысных выкапняў на лаоскай зямлі", - дадаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі