Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Чэр 2015

Беларусь гатова арганізаваць пастаўкі тэхнікі для аварыйна-выратавальных падраздзяленняў В'етнама

26 чэрвеня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Беларусь гатова арганізаваць пастаўкі тэхнікі для аварыйна-выратавальных падраздзяленняў В'етнама. Аб гэтым паведаміў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у час сустрэчы з міністрам грамадскай бяспекі В'етнама генералам арміі Чан Дай Куангам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі і В'етнама добрыя перспектывы супрацоўніцтва ў галіне ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Мы надаём вялікае значэнне ўласнай вытворчасці аварыйна-выратавальнай тэхнікі, распрацоўцы навукова-даследчых праектаў і ўкараненню іх у сістэму абароны насельніцтва. Беларусь гатова арганізаваць пастаўкі неабходнай тэхнікі для аснашчэння аварыйна-выратавальных падраздзяленняў В'етнама", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Гаворачы аб супрацоўніцтве Міністэрства грамадскай бяспекі В'етнама і КДБ Беларусі, прэм'ер-міністр адзначыў, што адной з задач, якія вырашаюцца пры супрацоўніцтве гэтых ведамстваў, магло б стаць стварэнне абароны ад махлярства і іншых негатыўных фактараў.

Міністр грамадскай бяспекі В'етнама Чан Дай Куанг паведаміў, што наведвае Беларусь чацвёрты раз. "У нас склаліся добрыя адносіны з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Сёння мы абмяркоўвалі міжнародныя і рэгіянальныя пытанні, галоўным з якіх з'яўляецца барацьба з тэрарызмам", - растлумачыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі