Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Jul 2017

Беларусь гатова актыўней развіваць з Латвіяй гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова актыўней развіваць з Латвіяй гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Латвія традыцыйна з'яўляецца для нас важнейшым гандлёва-эканамічным партнёрам, нягледзячы на тое, што апошнім часам было адзначана некаторае запаволенне тэмпаў эканамічнага супрацоўніцтва. Тым не менш, што датычыцца стварэння новых прадпрыемстваў, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, то ў гэтым плане сітуацыя нядрэнная: у Беларусі зарэгістравана амаль тысяча прадпрыемстваў з удзелам латвійскага капіталу, у Латвіі колькасць арганізацый з беларускім капіталам перасягнула 2 тыс. У нас ёсць усе перадумовы, каб наша гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паспяхова развівалася", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Стратэгічным напрамкам супрацоўніцтва прэм'ер-міністр назваў узаемадзеянне ў транспартна-лагістычнай сферы. "Мы вельмі разлічваем, што краіна здолее выкарыстаць свой важнейшы транзітны патэнцыял - праз нас праходзяць дарогі з поўначы на поўдзень і з захаду на ўсход", - заўважыў ён.

Перспектыўным бачыцца прадаўжэнне супрацоўніцтва ў галіне дрэваапрацоўкі, харчовай прамысловасці, фармацэўтыкі, сферы паслуг. Акрамя таго, латвійскія партнёры могуць выкарыстоўваць магчымасці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

Беларусь і Латвія ў студзені-маі 2017 года павялічылі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года аб'ём узаемнага гандлю таварамі на 5,1 працэнта да $170,3 млн. Пры гэтым экспарт склаў $136,2 млн (павелічэнне на 3,2 працэнта), імпарт - $34,1 млн (павелічэнне на 13,5 працэнта). Сальда склалася дадатнае для Беларусі ў памеры $102,1 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі