Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Oct 2015

Беларусь будзе нарошчваць экспарт нафтапрадуктаў у Малдову

23 кастрычніка, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. Беларусь плануе нарошчваць экспарт нафтапрадуктаў у Малдову, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Малдове.

Там удакладнілі, што экспарт беларускіх нафтапрадуктаў у Малдову ў гэтым годзе скараціўся прыкладна на трэць, па шэрагу аб'ектыўных прычын, але Беларусь гатова да павелічэння аб'ёмаў іх паставак па канкурэнтных цэнах.

Акрамя таго, цяпер вядуцца перагаворы з малдаўскімі нафтавымі кампаніямі аб тым, каб на АЗС яны прадавалі беларускія нафтапрадукты асоба, пад спецыяльнай шыльдай, якая будзе сведчыць аб тым, што яны выраблены ў Беларусі.

У беларускім пасольстве ў Кішынёве адзначылі, што Беларусь пастаўляе ў Малдову нафтапрадукты высокай якасці, якія карыстаюцца попытам і высока ацэньваюцца спажыўцамі, але далёка не ўсе з іх ведаюць, што выкарыстоўваюць менавіта беларускае паліва, паколькі яно набываецца малдаўскімі кампаніямі на аптовым рынку і рэалізуецца праз сетку мясцовых АЗС без якіх-небудзь паказальнікаў або шыльдаў.

Трэба адзначыць, што раней ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" заявіла, што плануе выйсці на рознічны рынак Малдовы.

Паводле афіцыйных даных, Беларусь у студзені-жніўні 2015 года паставіла ў Малдову 64,4 тыс. т нафтапрадуктаў на $34,8 млн, што ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 30 працэнтаў менш у фізічным выражэнні і на 58 працэнтаў - у вартасным.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі