Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Май 2015

Беларусь будзе абараняць у МАГАТЭ нацыянальны даклад аб бяспецы абыходжання з адпрацаваным палівам

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абарона пятага Нацыянальнага даклада Беларусі аб выкананні Аб'яднанай канвенцыі аб бяспецы абыхожання з адпрацаваным палівам і аб бяспецы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі адбудзецца на нарадзе ў МАГАТЭ на наступным тыдні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле камунікацый і грамадскай інфармацыі Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляд).

Пятая аглядная нарада дагаворных бакоў у аб'яднанай канвенцыі пройдзе ў штаб-кватэры МАГАТЭ (Вена, Аўстрыя) з 11 па 22 мая. На мерапрыемстве будуць абмеркаваны нацыянальныя даклады краін-удзельніц аб выкананні канвенцыі. Нацыянальны даклад Беларусі падрыхтаваны ў мінулым годзе, афіцыйна прадстаўлены ў МАГАТЭ і размешчаны ў адкрытым доступе на сайце Дзяржатамнагляду.

Дакумент распрацавалі спецыялісты Дзяржатамнагляду ў супрацоўніцтве з зацікаўленымі органамі дзяржкіравання. Ён, у прыватнасці, змяшчае звесткі аб дзяржаўнай палітыцы і практыцы ў сферы абыходжання з адпрацаваным палівам і радыеактыўнымі адходамі ў Беларусі, аб заканадаўчай аснове і выкананні рэкамендацый па выніках разгляду папярэдняга даклада. У новым дакуменце размова ідзе аб дзейнасці і падзеях за перыяд з 2012 па 2014 год.

Спецыялісты Дзяржатамнагляду адзначылі, што ў перыяд падрыхтоўкі да агляднай нарады прадстаўнікі іншых краін задалі каля 70 пытанняў беларускаму боку. "Найбольшую цікавасць да дакумента праявілі Германія, Літва, ЗША, Украіна, Францыя і ПАР", - удакладнілі ў аддзеле камунікацый і грамадскай інфармацыі. Пытанні датычыліся заканадаўчай і рэгулюючай інфраструктуры, дзейнасці спецпрадпрыемства "Экарэс", сістэмы абыходжання з адходамі чарнобыльскага паходжання, прымаемых мерах па павышэнні бяспекі пунктаў захоўвання радыеактыўных адходаў, размешчаных у былых месцах дыслакацыі воінскіх часцей СССР, а таксама стратэгіі абыходжання з адходамі Беларускай АЭС. "На кожны з іх былі дадзены грунтоўныя адказы, якія апублікаваны на сайце МАГАТЭ", - канстатавалі спецыялісты Дзяржатамнагляду.

Удзел у нарадзе дагаворных бакоў і прадстаўленне Нацыянальнага даклада з'яўляецца часткай міжнародных абавязацельстваў Беларусі па выкананні Аб'яднанай канвенцыі, якая ратыфікавана рэспублікай у 2002 годзе. У склад беларускай дэлегацыі, якая адправіцца на мерапрыемства ў Вену, увойдуць прадстаўнікі МНС, МЗС, Мінэнерга, Мінпрыроды, Міністэрства аховы здароўя, НАН Беларусі і Беларускай АЭС. Узначаліць яе першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Васіль Сцепаненка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі