Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Май 2018

Беларусь адправіла першую прамысловую партыю ялавічыны ў Кітай

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь адправіла першую прамысловую партыю ялавічыны ў Кітай, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксей Багданаў.

"Некалькі дзён таму на чыгуначнай ветцы Шаўковага шляху адправіўся ў Кітай першы кантэйнер з мясам ялавічыны. Гэта вынік карпатлівай работы чунцынскай кампаніі "Валоша" (Кітай) і беларускіх прадпрыемстваў - ААТ "Магілёўскі мясакамбінат" і ТАА "Велес-Міт". Акрамя таго, ужо закантрактавана і ў бліжэйшы час адправіцца кітайскаму спажыўцу зборная партыя малочнага грузу - сыры, глазураваныя сыркі, пакетаванае малако і тварожная паста. Таксама кітайская кампанія "Валоша" рыхтуецца заключыць кантракты з беларускімі птушкафабрыкамі", - сказаў Аляксей Багданаў.

Ён адзначыў, што арганізацыі Мінсельгасхарча нарошчваюць аб'ёмы экспарту мяса-малочнай прадукцыі ў КНР дзякуючы дасягнутым дамоўленасцям і падпісаным кантрактам. У прыватнасці, дзякуючы ўдзелу беларускіх малочных прадпрыемстваў у міжнароднай выстаўцы прадуктаў харчавання SIAL у Шанхаі, быў падпісаны шэраг дагавораў. Напрыклад, шчучынскі завод ТАА "Праймілк" і капыльскі філіял ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат" падпісалі кантракты з сінгапурскай кампаніяй "Глобал" на пастаўку сыроваткі ў Кітай (па 500 т кожны). "І гэта не мяжа. Шчучынцы ўжо адгрузілі 200 т і плануюць выйсці да канца года на аб'ём паставак 2 тыс. т сухой сыроваткі. Капыльскі філіял завершыць выкананне кантракта да 1 верасня і плануе да канца бягучага года выйсці на ўзровень паставак 1 тыс. т, як і ААТ "Пружанскі малочны камбінат", які традыцыйна актыўна працуе на гэтым рынку. Валожынскі філіял мінскага ААТ "Гармалзавод нумар 1" рыхтуе на наступным тыдні да адгрузкі 200 т сыроваткі", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення ЗЭД.

У студзені-красавіку 2018 года экспарт беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання ў Кітай склаў $5,6 млн, або 133,2 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года. На кітайскі рынак пастаўляліся льновалакно, малако і малакапрадукты, мяса і мясапрадукты, крухмал, алкагольныя напіткі, шэрсць і іншыя тавары. Найбольшую дынаміку росту паказваюць малочныя тавары (130 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года) і льновалакно (рост у 2,4 раза ў натуральным выражэнні).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі