Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Жнв 2018

Беларусь абмяркоўвае з ЕС перспектывы пашырэння доступу сваёй харчовай прадукцыі на еўрапейскі рынак

Фота МЗС

27 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 27 жніўня правёў сустрэчу з еўрапейскім камісарам па ахове здароўя і бяспецы прадуктаў харчавання Віцянісам Андрукайцісам, які знаходзіцца ў Мінску з рабочым візітам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

З беларускага боку ў сустрэчы таксама прынялі ўдзел намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання - дырэктар дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Іван Смільгінь і намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Наталля Жукава. Удзельнікі перагавораў абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў галіне санітарна-ветэрынарнага кантролю і перспектывы пашырэння доступу беларускай харчовай прадукцыі на рынак Еўрасаюза. Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся прадоўжыць работу па нарошчванні ўзаемадзеяння ў сферах узаемных інтарэсаў.

У ходзе знаходжання Віцяніса Андрукайціса ў нашай краіне запланаваны сустрэчы з прадстаўнікамі кіраўніцтва ўрада Беларусі і Міністэрства аховы здароўя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі