Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Сак 2015

Беларусь і Ізраіль маюць намер пашыраць крэдытна-інвестыцыйнае супрацоўніцтва

 4 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Ізраіль маюць намер пашыраць крэдытна-інвестыцыйнае супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы ІКТ і высокіх тэхналогій. Такая дамоўленасць дасягнута на перагаворах, якія прайшлі ў час рабочага візіту памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Усевалада Янчэўскага ў Дзяржаву Ізраіль 2-3 сакавіка, паведамляе БЕЛТА.

У час візіту праведзены сустрэчы з кіраўніцтвам шэрага аўтарытэтных ізраільскіх бізнес-структур, вядучых кампаній у сферы высокіх тэхналогій і ІКТ, якія з'яўляюцца сусветнымі лідарамі ў названых галінах. У ходзе перагавораў дасягнуты канкрэтныя дамоўленасці аб пашырэнні крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ізраілем. Вызначаны перспектыўныя сумесныя праекты для рэалізацыі ў Беларусі з прыцягненнем ізраільскага капіталу, у тым ліку ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, энергетыкі і прыродакарыстання.

Адбылася таксама сустрэча Усевалада Янчэўскага з намеснікам прэм'ер-міністра, міністрам замежных спраў Дзяржавы Ізраіль Авігдорам Ліберманам. Бакі абмеркавалі розныя аспекты двухбаковых адносін з акцэнтам на нарошчванне гандлёва-эканамічнага, крэдытна-інвестыцыйнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі