Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Врс 2025

Беларусь і Венгрыя пашыраць пералік тавараў біржавога гандлю

Беларусь і Венгрыя пашыраць пералік тавараў біржавога гандлю
Фота з архiва

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Венгрыя пашыраць таварную наменклатуру біржавога гандлю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы.

Па выніках перагавораў з прадстаўнікамі венгерскіх дзелавых колаў, якія адбыліся ў рамках Беларуска-венгерскага бізнес-форуму ў Мінску, плануецца пашырыць спектр тавараў, па якіх праводзяцца біржавыя здзелкі паміж суб'ектамі гаспадарання дзвюх краін.

Паводле інфармацыі Беларускай універсальнай таварнай біржы, у бягучым годзе венгерскія ўдзельнікі біржавых таргоў выкарыстоўвалі біржавую платформу выключна для закупкі цынказмяшчальных адходаў. Пры гэтым у параўнанні з васьмю месяцамі мінулага года сума заключаных кантрактаў павялічылася ў 2,5 раза.

Чакаецца, што новымі пунктамі росту біржавога тавараабароту Беларусі і Венгрыі стануць пастаўкі на беларускі рынак ветэрынарных прэпаратаў і насення для сяўбы. Абедзве таварныя групы карыстаюцца высокім попытам у айчынных прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, што адпаведным чынам уплывае на аб'ёмы здзелак.

Так, за студзень - жнівень 2025 года рэзідэнты Беларусі набылі на біржавых таргах ветэрынарныя прэпараты на агульную суму Br120 млн, што на 24 працэнты больш, чым за аналагічны перыяд 2024 года.

Біржавыя продажы насення для сяўбы таксама паказалі прыкметны рост да мінулага года - плюс 17 працэнтаў, да Br241 млн. Найбольш запатрабаванымі пазіцыямі было насенне кукурузы, рапсу, буракоў і шматгадовай бабовай травы. У якасці прадаўцоў выступалі як беларускія, так і замежныя пастаўшчыкі: з Бельгіі, Германіі, Даніі, Сербіі і Францыі.

З мэтай павелічэння пула прадстаўленых на БУТБ венгерскіх таваравытворцаў дасягнута дамоўленасць аб супрацоўніцтве з Агенцтвам па прасоўванні экспарту Венгрыі, якое будзе садзейнічаць выхаду на беларускую электронную пляцоўку венгерскага бізнесу. Цяпер на БУТБ акрэдытаваны 25 рэзідэнтаў Венгрыі.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Яе галоўная функцыя - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі