Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Май 2016

Беларусь і Туркменістан дамовіліся аб узаемных кроках па нарошчванні двухбаковага тавараабароту

11 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Туркменістан дамовіліся аб узаемных кроках па нарошчванні двухбаковага тавараабароту. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 мая прадстаўнікам СМІ па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы чарговы раз адкрыта, канструктыўна абмеркавалі з маім калегам, сябрам, Прэзідэнтам Туркменістана ўвесь спектр пытанняў беларуска-туркменскага ўзаемадзеяння, асабліва адзначылі пазітыўны і плённы характар двухбаковых кантактаў", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што Туркменістан належыць да ліку стратэгічных партнёраў, з ім нас звязваюць дружалюбныя і шчырыя адносіны. Гэта пацвярджаецца і штогадовымі сустрэчамі кіраўнікоў дзяржаў у Мінску і Ашхабадзе.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, узаемавыгадны гандаль з'яўляецца асновай беларуска-туркменскіх адносін. "У сувязі з гэтым нас, безумоўна, хвалюе спад двухбаковага тавараабароту, які назіраўся апошнія два гады, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Зразумела, для гэтага ёсць аб'ектыўныя прычыны, аднак мы павінны зрабіць усе неабходныя крокі для выпраўлення такой сітуацыі, уключаючы пошук новых форм і метадаў работы, на чым і засяродзілі ўвагу сёння на перагаворах".

Па выніках першых месяцаў бягучага года назіраецца пазітыўная дынаміка гандлю - тавараабарот павялічыўся амаль на 75 працэнтаў. Аднак, як лічыць кіраўнік дзяржавы, гэта не павінна супакойваць. Таму ў ходзе перагавораў былі намечаны новыя перспектывы і абазначаны канкрэтныя праекты ўзаемнага супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, сферах транспарту і навукі.

Інфаграфiка. Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтваАкрамя таго, дасягнуты шэраг дамоўленасцей, якія дадуць магчымасць узмацніць узаемадзеянне паміж краінамі ў галіне гандлю, адукацыі, культуры і спорту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі