Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Чэр 2014

Беларусь і Туркменістан дамовіліся аб пашырэнні наменклатуры паставак беларускай тэхнікі

12 чэрвеня, Ашхабад /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь і Туркменістан дамовіліся аб значным пашырэнні наменклатуры паставак беларускай тэхнікі, паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, якія прайшлі ў Ашхабадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ужо ў бліжэйшы час сюды будуць пастаўлены на выпрабаванне некалькі адзінак збожжаўборачных і кормаўборачных камбайнаў, а таксама тры віды аўтобусаў", - адзначыў прэм'ер-міністр. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Беларусь прапануе Туркменістану самыя дасканалыя тэхнічныя рашэнні, якія канкурэнтаздольны на сусветных рынках. Аўтобусы паспяхова зарэкамендавалі сябе на абслугоўванні чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску, Сочынскай зімовай алімпіядзе.

Акрамя таго, Беларусь гатова павялічыць аб'ёмы тэхнікі, што пастаўляецца ўжо ў Туркменістан. Сфарміраваны заяўкі на 2 тыс. 250 адзінак, якія неабходна паставіць на працягу года. Паводле слоў прэм'ер-міністра, Беларусь магла б іх павялічыць. "У гэтым ёсць патрэбнасць шэрага міністэрстваў і рэгіянальных улад Туркменістана", - адзначыў ён.

Яшчэ адно важнае пытанне, якое абмяркоўвалася сёння, - фарміраванне перспектыўных заявак патрэбнасці туркменскага боку ў беларускай тэхніцы, машынах і абсталяванні або інвестыцыйных праектаў. Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, канчаткова гэта пытанне можа быць вырашана ў час маючага адбыцца візіту Гурбангулы Бердымухамедава ў Беларусь, што плануецца на кастрычнік бягучага года.

У цэлым, паводле ацэнкі прэм'ер-міністра, сёння адбыліся вельмі канструктыўныя перагаворы: разгледжаны шматпланавыя пытанні сумеснага супрацоўніцтва - ад узаемнага гандлю да рэалізацыі шэрага інвестпраектаў. Падрабязна разгледжаны пытанні будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната, прынята для прапрацоўкі пытанне пастаўкі беларускіх ліфтаў. "У Туркменістане цяпер рэалізуецца вялікая праграма рамонту і мадэрнізацыі жылога фонду, - сказаў Міхаіл Мясніковіч , - і мы прапанавалі варыянт не толькі пастаўкі ліфтаў, але і магчымай сумеснай вытворчасці ў Туркменістане з улікам таго, што аб'ёмы дазволяць зрабіць гэту СВ эфектыўнай". Гэту прапанову падтрымаў Прэзідэнт Туркменістана.

У цэлым, на думку Міхаіла Мясніковіча, у бакоў ёсць вялікія перспектывы, у тым ліку ў галіне інавацыйнага супрацоўніцтва.

Беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам 11-13 чэрвеня знаходзіцца з рабочым візітам у Туркменістане. Сёння Міхаіл Мясніковіч прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Цэнтра тэхналогій у Ашхабадзе, а таксама ў міжнароднай канферэнцыі "Навука, тэхніка і інавацыйныя тэхналогіі ў Эпоху магутнасці і шчасця". Акрамя таго, кіраўнік урада пабываў на будаўнічай пляцоўцы беларускага цэнтра абслугоўвання тэхнікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс