Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Май 2016

Беларусь і Туркменістан будуць нарошчваць узаемадзеянне ў падрыхтоўцы кадраў

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Туркменістан будуць нарошчваць узаемадзеянне ў падрыхтоўцы кадраў. Аб гэтым сёння па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам паведаміў журналістам Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На перагаворах была дасягнута дамоўленасць аб далейшым пашырэнні форм і напрамкаў супрацоўніцтва ў навуковай, адукацыйнай сферах. Туркменістан, як адзначыў Гурбангулы Бердымухамедаў, разглядае Беларусь у якасці аднаго з галоўных партнёраў у падрыхтоўцы кадраў. Бакі будуць паслядоўна нарошчваць узаемадзеянне па гэтай лініі.

Асаблівае значэнне надаецца гуманітарнаму складніку адносін. "Мы будзем усяляк падтрымліваць імкненне народаў да цеснага ўзаемадзеяння, вывучэння багатай культурнай гістарычнай спадчыны дзвюх краін, ствараць умовы для творчага супрацоўніцтва дзеячаў культуры, мастацтваў", - падкрэсліў Гурбангулы Бердымухамедаў.

Падводзячы вынікі свайго візіту ў Беларусь, Прэзідэнт Туркменістана адзначыў, што бакі яшчэ раз прадэманстравалі прыхільнасць і імкненне да цеснага і шматпланавага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі