Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Сак 2017

Беларусь і Туркменістан актывізуюць супрацоўніцтва ў сферы міжнародных транспартных зносін

30 сакавіка, Ашхабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Туркменістан актывізуюць супрацоўніцтва ў сферы міжнародных транспартных зносін. Аб гэтым Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ пасля перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння таксама адкрываецца сур'ёзная магчымасць для актывізацыі супрацоўніцтва ў сферы міжнародных транспартных зносін. У абедзвюх краінах ствараецца магутная транзітная інфраструктура. З улікам гэтага, а таксама выгод нашага геаграфічнага становішча мы дамовіліся аб выкарыстанні ўзаемнага патэнцыялу", - сказаў Гурбангулы Бердымухамедаў.

Паводле яго слоў, краіны дамовіліся паглыбляць адносіны ў сферы гандлю, у тым ліку ў паліўна-энергетычным комплексе, хімічнай прамысловасці, сельскай гаспадарцы, машынабудаванні, тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці.

Прэзідэнт Туркменістана таксама падкрэсліў, што флагманам і сімвалам беларуска-туркменскіх сувязей стала будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната.

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што гэты праект быў няпростым, аднак разам краінам удалося пераадолець усе цяжкасці і завяршыць яго. "Упэўнены, што вопыт сумеснай работы, які мы атрымалі ў час стварэння гэтага камбіната, паслужыць і ў далейшай рабоце на гэтай зямлі", - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі