Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Ліс 2025

Беларусь і Стаўрапольскі край разлічваюць павялічыць тавараабарот да $0,5 млрд

Беларусь і Стаўрапольскі край разлічваюць павялічыць тавараабарот да $0,5 млрд
Дзмітрый Крутой

28 лістапада, Стаўрапаль /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Стаўрапольскі край разлічваюць павялічыць тавараабарот да $0,5 млрд. Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой па выніках сустрэчы з губернатарам Стаўрапольскага края Уладзімірам Уладзіміравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні паставак беларускай тэхнікі ў Стаўрапольскі край, у тым ліку пасажырскай і трактарнай.

"За апошнія пяць гадоў мы выраслі ва ўзаемным гандлі ў тры разы. Таму бягучае невялікае прасяданне тавараабароту не з'яўляецца крытычным. Нашы планы і кантракты даюць магчымасць з аптымізмам глядзець у будучыню. Мэта, аб якой дамовіўся губернатар з нашым Прэзідэнтам, - дасягнуць тавараабароту ў памеры $0,5 млрд - думаю, цалкам дасягальная ў перспектыве з улікам існуючага шлейфа добрых праектаў", - сказаў Дзмітрый Крутой.

У Стаўрапольскім краі вельмі моцны нафтахімічны комплекс, шмат вытворцаў угнаенняў. "У Беларусі гэта таксама моцная кампетэнцыя. Але пакуль нашы кампаніі ўзаемаадзейнічаюць слаба, на мой погляд. Таму вызначым адказных асоб, якія знойдуць пункты кааперацыі", - дадаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Яшчэ адзін перспектыўны напрамак - электронная, мікраэлектронная прамысловасць, оптыка. "Некаторыя стаўрапольскія кампаніі займаюцца сур'ёзным інвесціраваннем у гэтыя галіны. Яны могуць знайсці партнёраў і кааператараў у Беларусі. У нас з усіх галін прамысловасці гэты сектар паказвае самыя высокія тэмпы росту, працуем у іншых рэгіёнах Расіі. Але чамусьці ў Стаўрапольскім краі на сёння кантакты мінімальныя. Наша задача - наладзіць гэтыя кантакты і знайсці тут свой інтарэс", - адзначыў Дзмітрый Крутой.

Заўсёды актуальна і супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы. "У Стаўрапольскага края вялізная праграма па рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у жывёлагадоўлі на бліжэйшыя тры гады. Будзем актыўна ўдзельнічаць у гэтай праграме. Ужо ёсць асобныя пілотныя праекты па пастаўцы беларускага даільнага абсталявання ў Стаўрапольскі край", - праінфармаваў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Важным сацыяльным пытаннем для Стаўрапольскага края з'яўляецца чыстая вада. "Людзі вельмі добра рэагуюць на рэалізацыю праектаў, звязаных з водазабеспячэннем, водазаборам, водаадвядзеннем. У Беларусі ёсць буйны прыватны падрадчык, які ўжо рэалізаваў некалькі праектаў у Расіі, але ў Стаўрапольскім краі пакуль не прадстаўлены. Вызначаны пакуль тры пілотныя праекты, але сёння губернатар сарыентаваў па яшчэ некалькіх аб'ектах, дзе будуць рэалізаваны нашы кампетэнцыі пад ключ - ад праектавання да здачы гатовых аб'ектаў", - сказаў на заканчэнне Дзмітрый Крутой.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі