Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Врс 2015

Беларусь і Славенія вызначылі найбольш перспектыўныя галіны для кааперацыі

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Славенія вызначылі найбольш перспектыўныя для кааперацыі галіны ў ходзе эканамічнага форуму, які прайшоў у горадзе Марыбар, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве інвестыцый і прыватызацыі.

У славенска-беларускім эканамічным форуме прынялі ўдзел больш як 130 удзельнікаў. "Асноўная ўвага была ўдзелена магчымасцям для двухбаковага інвестыцыйнага супрацоўніцтва краін, для дэталёвага абмеркавання якіх быў праведзены круглы стол з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўнага і прыватнага сектараў абедзвюх краін", - расказалі ў НАІП.

На думку менеджара праектаў НАІП Рамана Праскаловіча, кааперацыя з'яўляецца адной з магчымасцей для забеспячэння эканомік дзвюх краін. "Найбольш перспектыўнымі ў гэтым плане для нашых краін бачацца такія галіны, як машынабудаванне, аўтамабілебудаванне і аўтакампаненты, фармацэўтыка, энергетыка, ІКТ і харчовая прамысловасць", - сказаў ён.

У ходзе прэзентацый інвестыцыйных кліматаў краін прадстаўнікі беларускай дэлегацыі асвятлілі будучыя змяненні, у прыватнасці паляпшэнне ўмоў вядзення бізнесу для замежных кампаній у Беларусі. Удзельнікамі форуму былі таксама прэзентаваны інвестыцыйныя праекты, сярод якіх - прадстаўлены беларускім бокам праект транспартных сістэм новага пакалення, распрацаваны групай кампаній SkyWay. Усе агучаныя магчымасці для кааперацыі ўдзельнікі форуму маглі абмеркаваць больш падрабязна ў ходзе сустрэч B2B.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі