Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Май 2016

Беларусь і Румынія інтэнсіфікуюць супрацоўніцтва ў гандлі і турызме

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Румынія інтэнсіфікуюць супрацоўніцтва ў гандлі і турызме. Аб гэтым паведаміла 11 мая журналістам намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына па выніках пасяджэння міжурадавай беларуска-румынскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер румынам і беларусам трэба зноў адкрываць адзін аднаго як у кантэксце міжурадавага ўзаемадзеяння, так і ў пытаннях ўзаемадзеяння прадстаўнікоў дзелавой супольнасці нашых краін. Міжурадавая камісія абмеркавала вельмі шырокі комплекс пытанняў па ўсіх пунктах парадку дня, і сёння інтэнсіфікацыі нашых намаганняў патрабуе рэальная сітуацыя, якая складваецца ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве", - адзначыла Алена Купчына.

Намеснік міністра канстатавала, што, на жаль, ідзе спад двухбаковага тавараабароту. "Гэта адбываецца з-за шэрага аб'ектыўных прычын, і нам яшчэ шмат трэба зрабіць, каб дасягнуць узроўню тавараабароту 2008 года, калі лічбы былі даволі нядрэннымі - $230 млн, паводле даных беларускай статыстыкі", - сказала яна.

Сярод перспектыўных сфер, на супрацоўніцтве ў якіх краіны сканцэнтруюць асноўныя намаганні - прамысловасць, сельская гаспадарка, турызм, транспарт, фармацэўтыка, навука і тэхналогіі, у тым ліку высокія тэхналогіі. Алена Купчына звярнула ўвагу, што ў апошні час расце паток беларускіх турыстаў у Румынію, адначасова павялічваецца і экспарт беларускіх турпаслуг у гэту краіну. У бліжэйшы час будзе падпісана міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў турызме, а таксама створана рабочая група па супрацоўніцтве ў турыстычнай сферы.

Паводле слоў Алены Купчыной, кантакты павінны актывізаваць і гандлёва-прамысловыя палаты дзвюх краін. На палях міжурадавай камісіі краіны таксама дамовіліся аб істотнай актывізацыі выставачна-кірмашовай дзейнасці, у прыватнасці, у бліжэйшы час будзе падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж "Белэкспа" і "Ромэкспа".

Дзяржаўны сакратар Міністэрства эканомікі, гандлю і прадпрымальніцтва Румыніі Влад Васіліу пацвердзіў імкненне румынскага боку актывізаваць супрацоўніцтва па раней акрэсленых напрамках і пачаць узаемадзеянне ў новых сферах. "Наша сустрэча адкрывае новыя гарызонты, новыя дзверы, каб пашырыць супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі", - падкрэсліў Влад Васіліу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі