Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Ліп 2017

Беларусь і Рэспубліка Карэя правядуць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрства навукі, ІКТ і перспектыўнага планавання Рэспублікі Карэя правядуць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2017-2019 гады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.

Як расказаў на сустрэчы з прэзідэнтам Карэйскага інстытута навукі і тэхналогій (KIST) Лі Бен Гвонам старшыня Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін, заяўкі ўдзельнікаў прымаюцца з 1 жніўня па 28 верасня 2017 года. Прыярытэтнымі напрамкамі беларуска-карэйскага супрацоўніцтва для ўдзелу ў конкурсе навукова-тэхнічных праектаў з'яўляюцца ядзерная энергетыка, аэракосмас, біятэхналогіі, новыя матэрыялы, адытыўныя тэхналогіі.

У сваю чаргу прэзідэнт KIST праінфармаваў, што Карэйскі інстытут навукі і тэхналогій уключае шэраг НДІ, якія складаюцца з навукова-даследчых цэнтраў. Бакі могуць стварыць сумесныя даследчыя цэнтры і лабараторыі для выканання навукова-тэхнічных праектаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Перш за ўсё гэта датычыцца вобласці мікраэлектронікі, медыцыны і фізіялогіі.

Конкурс сумесных беларуска-карэйскіх навукова-тэхнічных праектаў праводзіцца ў адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем аб эканамічным, навуковым і тэхнічным супрацоўніцтве ад 17 мая 2004 года.

Карэйскі інстытут навукі і тэхналогій (Korea Institute of Science and Technology) створаны ў 1966 годзе як першы навукова-тэхнічны даследчы інстытут у краіне і сёння прадаўжае адыгрываць вядучую ролю ў гэтай галіне. Асноўная місія KIST - пошук рашэнняў для пераадолення глабальных выклікаў, такіх як старэнне насельніцтва, а таксама абмежаванасць энергетычных, харчовых і іншых рэсурсаў, з дапамогай перадавых навуковых даследаванняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі