Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Apr 2017

Беларусь і Рэспубліка Карэя падпісалі пратакол аб завяршэнні перагавораў па доступе на рынкі тавараў і паслуг

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Карэя падпісалі пратакол аб завяршэнні двухбаковых перагавораў па доступе на рынкі тавараў і паслуг у рамках далучэння Беларусі да СГА. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Свае подпісы пад дакументам паставілі першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка і першы намеснік міністра гандлю, прамысловасці і энергетыкі Рэспублікі Карэя Чжон Ман Гі.

Такім чынам, Рэспубліка Карэя стала адзінаццатым гандлёвым партнёрам, з якім Беларусь завяршыла двухбаковыя перагаворы па доступе на рынкі.

Андрэй Еўдачэнка падзякаваў карэйскім партнёрам за канструктыўную работу і адзначыў, што гэта краіна стала першай, з якой Беларусь заключае двухбаковы пратакол па доступе на рынкі пасля амаль дзесяцігадовага перапынку (дзясяты пратакол быў падпісаны ў 2007 годзе).

"Падпісанне пратакола стане дакладным сігналам астатнім краінам для больш хуткага завяршэння перагавораў па далучэнні Беларусі да СГА, якое разглядаецца намі як стымул для далейшага развіцця эканомікі нашай краіны", - падкрэсліў беларускі дыпламат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі