Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Mar 2015

Беларусь і Расія ўзгаднілі аб'ёмы паставак прадуктаў харчавання на 2015 год

17 сакавіка, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Аб'ёмы паставак прадуктаў харчавання ў Саюзнай дзяржаве на 2015 год узгоднены сёння ў Мінску на сумесным пасяджэнні калегіі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бакі разгледзелі пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне аграпрамысловага комплексу, а таксама ўзгаднілі прагнозныя балансы попыту і прапанавання Саюзнай дзяржавы на малако і малакапрадукты, мяса і мясапрадукты на 2015 год.

Як адзначыў журналістам міністр сельскай гаспадаркі Расіі Мікалай Фёдараў, па большасці пазіцый Расійская Федэрацыя прасіла беларускі бок павялічыць аб'ёмы паставак сельгаспрадукцыі ў 2015 годзе. У першую чаргу размова ідзе пра мяса і мясную прадукцыю, а таксама малако і малочную прадукцыю. Беларускі бок падтрымаў прапанову. У цэлым, як адзначыў Мікалай Фёдараў, узгодненыя сёння аб'ёмы поўнасцю задавольваюць расійскі бок.

У разрэзе пазіцый пастаўкі сухога абястлушчанага малака з Беларусі ў Расію ўзгоднены ў аб'ёме 80 тыс. т, сухога натуральнага малака - 36 тыс. т, сметанковага масла - 72 тыс. т, сыру і тварагу - 176 тыс. т. Мяса і мясапрадуктаў (у пераліку на мяса) Беларусь паставіць у Расійскую Федэрацыю 390,3 тыс. т, у тым ліку 132 тыс. т ялавічыны, 30 тыс. т свініны, 100 тыс. т мяса птушкі.

Беларусь і Расія штогод з 2008 года падпісваюць прагнозныя балансы ўзаемных паставак асноўных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі з мэтай абароны вытворцаў сваіх рынкаў.

Як было адзначана на пасяджэнні сумеснай калегіі, узаемны гандаль прадуктамі харчавання ў Саюзнай дзяржаве захоўвае выразную тэндэнцыю да росту. У прыватнасці, у 2014 годзе тавараабарот аграрнай прадукцыі павялічыўся на 3,1 працэнта да папярэдняга года і дасягнуў $5,9 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі