Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Чэр 2017

Беларусь і Расія на IV Форуме рэгіёнаў заключылі кантракты на $450 млн

30 чэрвеня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія на IV Форуме рэгіёнаў заключылі кантракты на $450 млн, паведаміў сёння журналістам у Маскве старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Работа па падпісанні пагадненняў і кантрактаў прадаўжаецца. Усяго па выніках форуму плануецца падпісанне каля 77 пагадненняў рознага ўзроўню - ад раённага да рэспубліканскага і федэральнага. "Кантракты маюць глабальны характар", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. У якасці прыкладу ён прывёў падпісаныя дакументы аб супрацоўніцтве ў галіне шматтанажнай і тонкай хіміі, касмічных тэхналогій.

Як дадала старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка, сёння трэба гаварыць не столькі пра колькасць, колькі пра якасць сумесных праектаў. "Мы выходзім на якасна новы ўзровень партнёрства, і выстаўка пацвярджэнне таго. Шмат высокатэхналагічных праектаў. Тэма, вынесеная на форум, своечасовая, - сказала яна. - Нам трэба рухацца наперад, у нас мноства ідэй, новых праектаў. Упэўнена, што эфект будзе вельмі вялікі".

IV Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць у Маскве 29-30 чэрвеня. Галоўнай тэмай пленарнага пасяджэння форуму стала партнёрства рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў сферы высокіх тэхналогій, інавацый і інфармацыйнага грамадства. У час форуму працуе выстаўка, на якой прадстаўлены сумесныя беларуска-расійскія праекты ў галіне інавацый і высокіх тэхналогій, маладзёжныя праекты. У дні форуму працуе і кірмаш-продаж беларускай прадукцыі, у якім прымаюць удзел каля 60 арганізацый.

Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі арганізуецца ў мэтах садзейнічання пашырэнню прамых кантактаў паміж краінамі, у тым ліку па лініі заканадаўчай і выканаўчай галін улады, дзелавых колаў, а таксама выпрацоўкі рэкамендацый па ўдасканаленні нарматыўнай прававой базы для паскоранага развіцця эканомік дзвюх дзяржаў. Мерапрыемства праводзіцца пад эгідай Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі