Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Mar 2019

Беларусь і Расія дамовіліся павялічыць колькасць авіярэйсаў паміж Мінскам і Масквой

Беларусь і Расія дамовіліся павялічыць колькасць авіярэйсаў паміж Мінскам і Масквой

13 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Расія дамовіліся павялічыць колькасць авіярэйсаў паміж Мінскам і Масквой. Адпаведны пратакол па выніках перагавораў паміж авіяцыйнымі ўладамі дзвюх краін апублікаваны сёння на сайце Федэральнага агенцтва паветранага транспарту Расіі, паведамляе БЕЛТА.

"Прымаючы пад увагу прыярытэтны характар умацавання двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне паветраных зносін паміж Расіяй і Беларуссю, бакі дамовіліся павялічыць частату палётаў на лініі Масква-Мінск да 63 рэйсаў у тыдзень для кожнага з бакоў на сезон ІАТА "Лета 2019", - адзначаецца ў дакуменце.

Акрамя таго, бакі дамовіліся выйсці на больш хуткае падпісанне рабочага пагаднення "Аб супрацоўніцтве ў галіне лётнай прыдатнасці".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі