Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Aug 2015

Беларусь і Паўладарская вобласць Казахстана маюць намер ствараць СП

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Паўладарская вобласць Казахстана маюць намер ствараць СП. Гэта прадугледжвае Мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве паміж пасольствам Беларусі ў Казахстане і акіматам Паўладарскай вобласці Казахстана па пытаннях супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы. Дакумент быў падпісаны ў час рабочага візіту Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Казахстан Анатоля Нічкасава, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Мемарандум прадугледжвае стварэнне сумесных прадпрыемстваў і вытворчых аб'яднанняў, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця сумеснай дзейнасці суб'ектаў гаспадарання, праінфармавалі ў прэс-службе. Дакумент быў падпісаны па выніках сустрэчы пасла з акімам Паўладарскай вобласці Казахстана Канатам Базумбаевым. З ім кіраўнік беларускага дыппрадстаўніцтва абмеркаваў актуальныя пытанні стану гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Паўладарскай вобласцю, а таксама прадставіў экспартныя магчымасці краіны. У мэтах актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі да канца бягучага года візіту дэлегацыі дзелавых колаў Слуцкага раёна Беларусі ў Паўладар.

У час візіту ў Паўладарскую вобласць 28-29 жніўня пасол Беларусі сустрэўся таксама з прадстаўнікамі дзяржаўных структур, дзелавых колаў, дзеячамі навукі і культуры, а таксама беларускай дыяспарай. Так, з дырэктарам Палаты прадстаўнікоў Паўладарскай вобласці Райхангуль Сатабаевай дыпламат абмеркаваў перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва па лініі прыватнага бізнесу і прадпрымальніцкіх структур.

Акрамя таго, пасол Беларусі прыняў удзел у рабоце круглага стала "Асамблея народа Казахстана: шлях збліжэння культур, захавання міру і дружбы паміж народамі". Беларускі дыпламат выступіў з дакладам, у якім адзначыў важнасць дзейнасці Асамблеі як унікальнага грамадскага інстытута, які аб'ядноўвае народы Казахстана і захоўвае культурную разнастайнасць.

Анатоль Нічкасаў сустрэўся таксама са старшынёй грамадскага аб'яднання "Культурны цэнтр "Беларусь" Паўладара Любоўю Богдан і ўручыў ёй ганаровую грамату Міністэрства замежных спраў за развіццё станоўчага іміджу Беларусі ў Казахстане, а таксама ўклад ва ўмацаванне міру і дружбы паміж народамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі