Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Лют 2017

Беларусь і Пакістан вызначылі прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва ў прамысловасці

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Пакістане Андрэй Ермаловіч і федэральны міністр прамысловасці і вытворчасцей Пакістана Хан Жатой у час сустрэчы 24 лютага вызначылі прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва дзяржаў у прамысловай сферы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Пакістане.

"У якасці найбольш прыярытэтных абазначаны тры напрамкі супрацоўніцтва ў прамысловай сферы: сумесная вытворчасць аўтакампанентаў (з улікам наяўнасці і дынамічнага развіцця зборачных вытворчасцей аўтамабіляў у Пакістане), сумесная вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання (з улікам сельскагаспадарчай спецыялізацыі шэрага рэгіёнаў Пакістана) і сумесная вытворчасць электратэхнічных вырабаў і абсталявання, уключаючы генератары (з улікам наяўнасці пакуль у Пакістане перабояў з падачай электраэнергіі канечным спажыўцам і актыўнага развіцця пакістанскага энергетычнага сектара)", - расказалі ў пасольстве.

У час сустрэчы таксама абмяркоўваліся меры па далейшай актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці, у тым ліку парадак дня ў бягучым годзе другога пасяджэння беларуска-пакістанскай сумеснай рабочай групы па прамысловай кааперацыі.

У якасці пазітыўнага моманту ўзаемадзеяння бакі адзначылі рост паставак у Пакістан беларускіх трактароў у 2016 годзе на суму $32,1 млн (дынаміка 122,5 працэнта), частак для трактароў на $1,8 млн (129,3 працэнта). Акрамя таго, упершыню за гісторыю двухбаковых адносін у мінулым годзе на пакістанскі рынак пастаўлены грузавыя аўтамабілі вытворчасці МАЗ на суму $1,1 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі