Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Aug 2015

Беларусь і Пакістан абмяркоўваюць стварэнне СП у машынабудаванні, нафтахіміі і дрэваапрацоўцы

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан абмяркоўваюць стварэнне сумесных прадпрыемстваў у галіне машынабудавання, нафтахіміі і дрэваапрацоўкі. Аб гэтым паведаміў сёння перад пасяджэннем беларуска-пакістанскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве старшыня беларускай часткі камісіі міністр прамысловасці Віталь Воўк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Плануецца, што сумесныя прадпрыемствы будуць адкрывацца як у Беларусі, так і ў Пакістане. "Мы зацікаўлены не толькі ў пастаўках тавараў, але і арганізацыі новых вытворчасцей, стварэнні рабочых месц, абмене тэхналогіямі", - падкрэсліў Віталь Воўк.

"Мы пабудавалі правільны фундамент для нашых далейшых сумесных дзеянняў, каб тавараабарот паміж краінамі ў бліжэйшыя некалькі гадоў павялічыўся ў разы. Упэўнены, што візіт прэм'ер-міністра Пакістана, які адбудзецца на наступным тыдні, будзе далейшым крокам для паглыблення нашага супрацоўніцтва", - дадаў ён.

У сваю чаргу міністр гандлю Пакістана Хурам Дастгір Хан, які з'яўляецца старшынёй пакістанскай часткі міжурадавай камісіі, лічыць, што краіны ў бліжэйшы час выйдуць на новы ўзровень супрацоўніцтва. "З моманту візіту Прэзідэнта Беларусі ў Пакістан мы правялі вялікую работу па актывізацыі супрацоўніцтва. Асаблівае значэнне для Пакістана мае ўзаемадзеянне з Беларуссю ў сферы вытворчасці сельгастэхнікі. Акрамя гэтага нам хацелася б развіваць супрацоўніцтва ў тэкстыльнай прамысловасці, вытворчасці фармацэўтычных прадуктаў, спартыўных тавараў і прадуктаў харчавання", - сказаў Хурам Дастгір Хан, дадаўшы, што міжурадавая камісія пачынае ўжо працаваць над стварэннем умоў для ўзаемадзеяння беларускіх і пакістанскіх кампаній у гэтых сектарах.

На думку міністра гандлю Пакістана, актывізацыя гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва будзе садзейнічаць развіццю абедзвюх краін. "Спадзяюся, што наша ўзаемадзеянне адкрые для Пакістана дзверы ў Еўрапейскі рэгіён, і гэтак жа дзверы Пакістана будуць адкрыты Беларусі для выхаду ў Паўднёвую Азію і на Блізкі Усход", - адзначыў Хурам Дастгір Хан.

На працягу апошніх васьмі гадоў аб'ём двухбаковага гандлю з Пакістанам вагаўся ў межах ад $50 млн да $120 млн у год. Асноўнымі экспартнымі артыкуламі з'яўляюцца трактары (адзін з асноўных рынкаў збыту па-за СНД), калійныя ўгнаенні, валокны сінтэтычныя, шыны, жгут сінтэтычных ніцей. Асноўныя артыкулы імпарту - рыс, палімеры стыролу, фрукты, харчовыя прадукты, вырабы са скуры, тканіны, тэкстыль.

У 2014 годзе аб'ём двухбаковага гандлю склаў $58,2 млн. Экспарт беларускіх тавараў у Пакістан - $42,6 млн (100,3 працэнта да 2013 года), імпарт - $15,6 млн (98,5 працэнта). У мінулым годзе назіралася істотнае павелічэнне паставак калійных угнаенняў (у 2 разы), частак і прылад для аўтамабіляў і трактароў (на 30 працэнтаў), жгута сінтэтычных ніцей (на 20 працэнтаў), нязначна (на 78 адзінак) знізіўся экспарт трактароў.

У студзені-маі 2015 года экспарт беларускіх тавараў у Пакістан склаў $19,3 млн (117,8 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі