Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Sep 2015

Беларусь і Нікарагуа дамовіліся больш актыўна супрацоўнічаць у сельскай гаспадарцы

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Нікарагуа дамовіліся больш актыўна супрацоўнічаць у сельскай гаспадарцы. Адпаведнае пагадненне было падпісана ў час візіту 17-18 верасня беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра замежных спраў Аляксандрам Гур'янавым у Нікарагуа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у другім пасяджэнні сумеснай беларуска-нікарагуанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Бакі абмеркавалі канкрэтныя механізмы пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, навукова-тэхнічнай і адукацыйнай сферах, актуальныя пытанні ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне. Асаблівая ўвага была ўдзелена наладжванню ўзаемадзеяння ў галіне будаўніцтва і энергетыкі, а таксама работы па ўмацаванні дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва. Адпаведныя дамоўленасці знайшлі адлюстраванне ў пратаколе пасяджэння камісіі.

У час візіту ў Нікарагуа было таксама падпісана пагадненне аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых пашпартах.

Наведванне Нікарагуа адбылося ў ходзе візіту беларускай дэлегацыі ў краіны Лацінскай Амерыкі. У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі кіраўніцтва Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, прадстаўнікі ААТ "МАЗ", РУП ВА "Беларуснафта", "Белэксімгарант", Банка развіцця Рэспублікі Беларусь. Нікарагуанскую дэлегацыю, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, міністэрстваў замежных спраў, развіцця і гандлю, сельскай гаспадаркі, фінансаў і шэрага іншых ведамстваў, на перагаворах узначаліў намеснік міністра замежных спраў Луіс Маліна Куадра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі