Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Nov 2020

Беларусь і Намібія плануюць стварыць камітэт па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

Беларусь і Намібія плануюць стварыць камітэт па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве
Фота з архiва

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Намібія плануюць стварыць камітэт па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Гэта пытанне абмяркоўвалася сёння на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Намібіі ў Расіі і па сумяшчальніцтве ў Беларусі Клеменсам Хандуукеме Кашуупулвам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Асаблівая ўвага ўдзелена развіццю дагаворна-прававой базы і стварэнню сумеснага міжурадавага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве", - расказалі ў МЗС.

Дыпламаты абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-намібійскіх адносін. Бакі сышліся на думцы аб неабходнасці істотнай актывізацыі ўзаемнага гандлю, дадалі ў прэс-службе.

Як паведамлялася, пасол Намібіі сёння ў ліку калег з Бангладэша, Ізраіля, Камбоджы, Кітая, Пакістана і Мальтыйскага ордэна ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

У час цырымоніі кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца надзейным партнёрам для кожнай з краін, паслы якіх прысутнічаюць на цырымоніі. "Нам ёсць што прапанаваць вам для супрацоўніцтва", - заявіў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі