Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Крс 2012

Беларусь і М'янма прапрацоўваюць рашэнні па сумесных праектах у нафтагазавай сферы - М.Мясніковіч

9 красавіка, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Беларусь і М'янма прапрацоўваюць рашэнні па сумесных праектах у нафтагазавай сферы. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з міністрам энергетыкі Рэспублікі Саюз М'янма Тан Тхеем, якая адбылася сёння ў Доме ўрада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка ўрада, партнёрам па сумесных работах у галіне нафты і газу ў М'янме будзе дзяржаўная кампанія "Беларуснафта", якая мае багаты вопыт па аказанню паслуг за мяжой (у Венесуэле, Алжыры, Іраку, Індыі, Кубе, Расійскай Федэрацыі). Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што РУП "ВА "Беларуснафта" - кампанія па здабычы нафты на сушы не толькі на новых радовішчах, але і на позніх стадыях распрацоўкі. "Гэта тэма, распрацоўка ўжо эксплуатуемых радовішчаў, - вельмі актуальная для вашай краіны", - сказаў Міхаіл Мясніковіч, звяртаючыся да міністра энергетыкі М'янмы.

"Сумесныя праекты пастаянна знаходзяцца ў полі зроку ўрада, - сказаў беларускі прэм'ер. - Гэта шматпланавая работа, у тым ліку ў сферы энергетыкі". Размова ідзе аб рэканструкцыі і рамонце газавых турбін, праектаванні і будаўніцтве лініі электраперадач, прамысловай распрацоўцы радовішчаў карысных выкапняў. "Цяпер ідзе работа па прапановах м'янмскага боку па радовішчах золата, медзі і волава", - дадаў Міхаіл Мясніковіч.

Ён бачыць вялікія перспектывы па супрацоўніцтву ў галіне сельскай гаспадаркі або сельскагаспадарчага машынабудавання. Міхаіл Мясніковіч пацвердзіў гатоўнасць Беларусі пабудаваць у М'янме шэраг машынабудаўнічых заводаў, у першую чаргу па вытворчасці аўтамабільнай, трактарнай і іншай тэхнікі. "Чакаем вашых рашэнняў", - сказаў кіраўнік урада. Ён падкрэсліў, што "спіс не закрыты, будзем ствараць умовы для паспяховай работы кампаній Беларусі і М'янмы".

Прэм'ер-міністр запэўніў, што Беларусь якасна і ў тэрмін выканае ўсе ўзятыя на сябе абавязацельствы па тых сумесных праектах, якія абмяркоўваліся ў час афіцыйнага візіту ў М'янму ў снежні мінулага года. Міхаіл Мясніковіч акцэнтаваў увагу на тым, што інвестыцыйныя праекты, якія будуць рэалізаваны дзвюма краінамі, - гэта праекты ў рамках Едзінай эканамічнай прасторы Расіі, Беларусі і Казахстана. "Базавы прынцып заключаецца ў тым, што наша інтэграцыйнае аб'яднанне трох краін вядзе перагаворы аб стварэнні зоны свабоднага гандлю з краінамі АСЕАН, членам якой з'яўляецца і М'янма", - адзначыў беларускі прэм'ер.

Міхаіл Мясніковіч выказаў удзячнасць ураду і прэзідэнту М'янмы за гасціннасць і ўвагу, праяўленыя да беларускай дэлегацыі ў час візіту ў гэту краіну. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі рады поспехам у развіцці і мадэрнізацыі краіны, намаганням па ўмацаванню яе міжнародных пазіцый.

Міхаіл Мясніковіч паведаміў, што атрымана папярэдняя згода на візіт у 2012 годзе прэзідэнта М'янмы Тхейн Сейна.

Пасля завяршэння сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі міністр энергетыкі М'янмы Тан Тхей заявіў, што візіт у Беларусь нацэлены на тое, каб ацаніць магчымасці супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. "На сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі былі агучаны некаторыя прапановы, у тым ліку па супрацоўніцтву, сярод якіх арганізацыя зборкі нафтапрамысловага абсталявання на тэрыторыі М'янмы", - сказаў міністр энергетыкі.

Візіт міністра энергетыкі Рэспублікі Саюз М'янма Тан Тхея і дэлегацыі дзяржаўнага нафтагазавага прадпрыемства М'янмы ў Беларусь праходзіць 8-12 красавіка. Візіт стаў магчымы дзякуючы дасягнутым дамоўленасцям у ходзе візіту прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча ў М'янму 1-3 снежня 2011 года. Плануецца, што замежная дэлегацыя наведае СЗАТ "Фідмаш", АЗС нумар 29 "Сычыкава" ў Рэчыцы і вытворчыя аб'екты РУП "ВА "Беларуснафта". У кампетэнцыю Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Саюз М'янма ўваходзяць пытанні разведкі, здабычы, перапрацоўкі нафты і газу, вытворчасці нафтахімічнай прадукцыі і арганізацыі паставак нафтапрадуктаў.

Па выніках візіту прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча ў М'янму дасягнуты важныя дамоўленасці аб супрацоўніцтве ў сферах прамысловасці, энергетыкі, здабычы карысных выкапняў. У лютым-сакавіку 2012 года М'янму наведалі беларускія дэлегацыі ДВА "Белэнерга", Мінпрыроды, Мінпрама, ААТ "Белгорхімпрам". Па выніках візітаў вызначаны канкрэтныя мерапрыемствы па актывізацыі ўзаемадзеяння. Ёсць перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і ў галіне адукацыі.

У 2010 годзе аб'ём гандлю паміж М'янмай і Беларуссю склаў $2,2 млн. У 2011 годзе тавараабарот паміж дзвюма краінамі дасягнуў $27,3 млн., у тым ліку беларускі экспарт $26,6 млн. (рост у 12 разоў да ўзроўню 2010 года), імпарт - $0,8 млн. (рост у 20 разоў). Аснову беларускага экспарту ў М'янму складае спецтэхніка. У мінулым годзе пачаліся пастаўкі беларускіх калійных угнаенняў. Пастаўлены таксама наборы інструментаў, прызначаныя для рознічнага продажу, помпы вадкасныя, шыны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі