Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Кст 2015

Беларусь і Манголія маюць намер супрацоўнічаць у здабычы карысных выкапняў

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Манголія маюць намер супрацоўнічаць у здабычы карысных выкапняў. Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Манголіі Станіслава Чапурнога з міністрам замежных спраў Манголіі Лундэгійнам Пурэўсурэнам, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У час сустрэчы абмеркаваны перспектывы развіцця беларуска-мангольскіх адносін, у тым ліку ў сферы адукацыі. "Субяседнікі абмяняліся меркаваннямі аб мэтазгоднасці падрыхтоўкі дарожнай карты двухбаковага супрацоўніцтва па найбольш перспектыўных напрамках узаемадзеяння, у тым ліку ў галіне здабычы карысных выкапняў, стварэння ў Манголіі зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі, паставак кар'ерных і сельскагаспадарчых машын, рамонту чыгуначнага рухомага саставу і абсталявання, вытворчасці і перапрацоўкі харчовай прадукцыі", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Мангольскі бок таксама выказаў зацікаўленасць у рэалізацыі сумесных праектаў па павелічэнні колькасці лясных насаджэнняў на тэрыторыі Манголіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі