Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Apr 2019

Беларусь і Ліван маюць намер развіваць кантакты ў сферы тэлекамунікацый

Беларусь і Ліван маюць намер развіваць кантакты ў сферы тэлекамунікацый

15 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Ліван маюць намер развіваць кантакты ў сферы тэлекамунікацый. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Сірыі.

Гэтыя пытанні разглядаліся ў час паездкі пасла Беларусі ў Сірыі і Ліване па сумяшчальніцтве Юрыя Слукі ў горад Бейрут. Кіраўнік беларускага дыппрадстаўніцтва наведаў міжнародную выстаўку высокіх тэхналогій SmartEx 2019, дзе азнаёміўся з прадукцыяй беларускіх кампаній у сферы інфармацыйных тэхналогій, упершыню прадстаўленай на ліванскім рынку ІТ-вытворцаў. Стэнды беларускіх прадпрыемстваў наведаў таксама міністр тэлекамунікацый, прэзідэнт Федэрацыі гандлёвых, прамысловых і сельскагаспадарчых палат Лівана Махамед Шукейр. У размове Юрыя Слукі з міністрам разгледжаны магчымыя напрамкі развіцця беларуска-ліванскага супрацоўніцтва ў тэлекамунікацыйнай сферы, а таксама гандлёва-эканамічных адносін у цэлым.

У час двухдзённага візіту ў Ліванскую Рэспубліку кіраўнік беларускай загранустановы правёў сустрэчы з міністрам прамысловасці Лівана Ваэлем Бу Фаурам, а таксама дзяржаўнымі міністрамі знешняга гандлю Хасанам Мурадам і інфармацыйных тэхналогій Адэлем Афіуні. Абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці і інфармацыйных тэхналогій, арганізацыі абмену візітамі паміж дзвюма краінамі і магчымасці рэалізацыі бізнес-праектаў, накіраваных на актывізацыю гандлёвых адносін.

Адбылася таксама сустрэча пасла з кіраўніком ліванска-беларускага дзелавога савета Мішэлем Абдо, на якой разглядаліся пытанні развіцця гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Ліванам і пашырэння супрацоўніцтва беларускіх і ліванскіх кампаній.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі