Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Сак 2015

Беларусь і Ліпецкая вобласць у 2015 годзе маюць намер развіваць супрацоўніцтва

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Ліпецкая вобласць (Расія) падпішуць план мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва на 2015 год, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства гандлю Беларусі па выніках візіту ў рэспубліку дэлегацыі гэтага расійскага рэгіёна, што завяршыўся 5 сакавіка.

У цэлым бакі абмеркавалі шэраг пытанняў гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, у тым ліку правядзенне ў Ліпецку тэндара на закупку пасажырскага транспарту па праекце Сусветнага банка ў гэтым годзе. "У праекце могуць паўдзельнічаць беларускія вытворцы", - звярнулі ўвагу прадстаўнікі прэс-службы. Акрамя таго, бакі дамовіліся вывучыць магчымасць выканання ў Ліпецку праекта па будаўніцтве аквапарку з удзелам беларускіх спецыялістаў і больш шырокага прымянення трактароў з Беларусі.

У ходзе візіту адбыліся сустрэчы і перагаворы ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце, Гандлёвым прадстаўніцтве Расійскай Федэрацыі ў Беларусі і Міністэрстве аховы здароўя. Як адзначылі ў ведамстве, візіт у адказ беларускай дэлегацыі адбудзецца ў жніўні 2015 года ў час мерапрыемства "Дні поля", якое праводзяць у расійскім рэгіёне.

Паводле даных Мінгандлю, узаемны тавараабарот Беларусі і Ліпецкай вобласці ў 2014 годзе дасягнуў $325,4 млн, а Ліпецкая вобласць узнялася з 27-га ў 2012-м на 20-е месца сярод іншых расійскіх рэгіёнаў у гандлі з нашай краінай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі