Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Sep 2016

Беларусь і Латвія абмеркавалі стратэгію эканамічнага супрацоўніцтва на сярэднетэрміновую перспектыву

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра эканомікі Беларусі Юрый Чабатар прыняў удзел у VII Беларуска-латвійскім бізнес-форуме, які прайшоў 15-16 верасня ў Рызе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.

У час перагавораў абмеркаваны асноўныя стратэгічныя напрамкі далейшага развіцця двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама перспектыўныя сумесныя праекты.

"Адбылася сустрэча Юрыя Чабатара з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам эканомікі Латвіі Арвілсам Аршэрадэнсам, - праінфармавалі ў прэс-службе. - Бакі абмеркавалі стратэгіі развіцця ўзаемадзеяння Беларусі і Латвіі ў эканамічнай сферы на сярэднетэрміновую перспектыву, механізмы і формы сумеснай работы і іншыя актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі