Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Ліп 2016

Беларусь і Кітай плануюць стварыць цэнтр развіцця інавацыйных тэхналогій

29 ліпеня, Мінск /Надзея Буката - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай плануюць стварыць цэнтр развіцця інавацыйных тэхналогій у галіне індустрыялізацыі навукова-тэхнічных дасягненняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

"Пагадненне аб стварэнні беларуска-кітайскага цэнтра развіцця інавацыйных тэхналогій у галіне індустрыялізацыі навукова-тэхнічных дасягненняў бакі плануюць падпісаць 4-5 жніўня ў Мінску, дзе будзе праходзіць беларуска-кітайскі форум па камерцыялізацыі вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці. У час форуму таксама запланавана падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве Беларусі і Кітая ў галіне прамысловага, фінансавага і даследчага ўзаемадзеяння і аб супрацоўніцтве Беларускага інавацыйнага фонду і кітайскіх венчурных кампаній па развіцці рынку прамых і венчурных інвестыцый", - расказалі ў прэс-службе.

У ДКНТ адзначылі, што праграмай форуму прадугледжваецца прэзентацыя інавацыйнага і навукова-тэхнічнага патэнцыялу Беларусі, у тым ліку перспектыўных праектаў для сумеснай рэалізацыі, а таксама выступленні прадстаўнікоў кітайскіх фінансавых і венчурных фондаў. "У форуме запланаваны ўдзел каля 20 кампаній з Кітая, у тым ліку 12 карпарацый і арганізацый па кіраванні венчурным капіталам", - дадалі ў прэс-службе.

Як паведамілі ў ДКНТ, мерапрыемства пройдзе пры арганізацыйнай падтрымцы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі, СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі