Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Aug 2018

Беларусь і Кітай абмяркуюць стварэнне СП па вытворчасці ялавічыны

Фота Pixabay

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай абмяркуюць стварэнне сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці ялавічыны, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.

"Мы ў панядзелак вылятаем у Кітай на перагаворы з прадстаўнікамі COFCO Engineering & Technology, CITIC Group і іншых кампаній. Трэба ўрэгуляваць некаторыя моманты, каб можна было больш стабільна і шырокамаштабна пастаўляць беларускую прадукцыю на кітайскі рынак. Ёсць пытанні, якія патрабуюць нашага ўмяшання. Іх трэба вырашаць на ўзроўні буйнейшых кампаній аграбізнесу Кітая. Плануем абмеркаваць стварэнне сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці ялавічыны на тэрыторыі Беларусі", - сказаў Леанід Заяц.

Як паведамлялася, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы заявіў, што Беларусь плануе развіваць супрацоўніцтва з кітайскай карпарацыяй CITIC Group у галіне сельскай гаспадаркі. Кітайскім партнёрам прапанавана некалькі магчымых сумесных праектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі