Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Врс 2021

Беларусь і Кітай абмеркавалі стварэнне сумесных вытворчасцей

Беларусь і Кітай абмеркавалі стварэнне сумесных вытворчасцей

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай абмеркавалі стварэнне сумесных вытворчасцей, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

У анлайн-фармаце адбылося першае пасяджэнне рабочай групы па спрашчэнні гандлёвых працэдур камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Кітайска-беларускага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве. Мерапрыемства праходзіла пад старшынствам кіраўніка групы з беларускага боку, намесніка міністра эканомікі Анжалікі Нікіцінай і кіраўніка групы з кітайскага боку, інспектара другога рангу Дэпартамента Еўразіі Міністэрства камерцыі КНР Ян Сюміня (у рангу намесніка дырэктара). У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі зацікаўленых ведамстваў, пасольстваў, гандлёвых палат, дзелавых колаў дзвюх краін.

"Удзельнікі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва па ўстараненні бар'ераў ва ўзаемным гандлі. У прыватнасці, разглядаліся пытанні акрэдытацыі і сертыфікацыі новых відаў прадукцыі і беларускіх прадпрыемстваў, рэгістрацыі формул беларускіх дзіцячых сухіх малочных сумесей, нюансы лагістыкі і ўзаемадзеяння ў транспартнай сферы, умацавання супрацоўніцтва гандлёвых палат і галіновых асацыяцый Кітая і Беларусі, а таксама стварэння сумесных вытворчасцей", - расказалі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі