Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Ліс 2020

Беларусь і Казахстан плануюць развіваць супрацоўніцтва ў сферы ІКТ, машынабудавання і біятэхналогій

Беларусь і Казахстан плануюць развіваць супрацоўніцтва ў сферы ІКТ, машынабудавання і біятэхналогій
Фота з архiва

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лічбавыя інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, машынабудаванне і прыборабудаванне, медыцына і біятэхналогіі, энергетыка і АПК будуць прыярытэтнымі напрамкамі сумеснай дзейнасці Беларусі і Казахстана ў 2021-2022 гадах. Аб гэтым ішла размова на сёмым пасяджэнні беларуска-казахстанскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі.

"Прыярытэтныя напрамкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці Беларусі і Казахстана па многіх напрамках супадаюць, што дае магчымасць паглыбляць і пашыраць наша ўзаемадзеянне, а таксама выконваць узаемавыгадныя праекты, у тым ліку ў сферы высокіх тэхналогій", - падкрэсліў старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін.

Ён адзначыў, што беларускія і казахстанскія навуковыя арганізацыі выконваюць два сумесныя навукова-тэхнічныя праекты і тры пілотныя інавацыйныя праекты па Міждзяржаўнай праграме інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД на перыяд да 2020 года. Акрамя таго, установы вышэйшай адукацыі Беларусі і Казахстана ажыццяўляюць сумесныя навуковыя даследаванні і падалі ўжо заяўкі на атрыманне сумесных патэнтаў на вынаходствы.

Пасяджэнне беларуска-казахстанскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве адбылося пад кіраўніцтвам старшыні ДКНТ Беларусі Аляксандра Шуміліна і старшыні камітэта навукі Міністэрства адукацыі і навукі Казахстана Жанны Курмангаліевай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі