Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Ліс 2018

Беларусь і Казахстан маюць намер разам выпускаць беспілотнікі

Беларусь і Казахстан маюць намер разам выпускаць беспілотнікі

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан маюць намер разам выпускаць беспілотнікі, паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын сёння на пасяджэнні міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Чакаем, што ў бліжэйшы час мы пачнём рэалізацыю сумеснага праекта па вытворчасці беларускіх беспілотнікаў у Казахстане, - адзначыў Аляксандр Турчын. - Спадзяёмся, што тэмпы ўзаемадзеяння ў ІТ-сферы будуць нарастаць і да паспяхова рэалізаваных ужо ў гэтай галіне сумесных ініцыятыў прыбавяцца новыя значныя праекты".

"Удзяляючы прыярытэтную ўвагу прамысловай кааперацыі, супрацоўніцтву ў галінах сельскай гаспадаркі і транспарту, лічым неабходным надаць дадатковы імпульс інвестыцыйнаму ўзаемадзеянню, супрацоўніцтву ў ІТ-сферы, галінах космасу і высокіх тэхналогій", - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер.

Беларускі бок гатовы актыўна ўдзельнічаць у сумесных інфраструктурных і прамысловых праектах. "У якасці самастойнага напрамку або складанай часткі ініцыятывы эканамічнага пояса Шаўковага шляху цікавасць уяўляе сумеснае выкарыстанне патэнцыялу свабоднай эканамічнай зоны "Хоргас-Усходнія вароты" на казахстанска-кітайскай граніцы і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", - лічыць Аляксандр Турчын. Ён прапанаваў разгледзець пытанне аб узаемным інвесціраванні і стварэнні новых сумесных праектаў у Беларусі і Казахстане, нацэленых на работу з Кітаем і еўрапейскімі краінамі.

Першы намеснік прэм'ер-міністра Казахстана Аскар Мамін таксама выступіў за пашырэнне вытворчай кааперацыі з Беларуссю. Паводле яго слоў, праблемныя пытанні ўжо абмеркаваны, цяпер трэба рэалізаваць дамоўленасці на практыцы.

Казахстан таксама зацікаўлены разам з Беларуссю павялічваць аб'ём кантэйнерных перавозак у напрамку Кітай-Еўропа-Кітай, развіваць інвестыцыйнае супрацоўніцтва і пашыраць пастаўкі казахстанскіх тавараў на беларускі рынак.

Па выніках сённяшняга пасяджэння ўрады Беларусі і Казахстана падпішуць дарожную карту развіцця супрацоўніцтва на 2019-2020 гады.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі