Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Май 2018

Беларусь і Грузія плануюць стварыць СП па перапрацоўцы мяса птушкі

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Грузія плануюць стварыць сумеснае прадпрыемства па перапрацоўцы мяса птушкі на тэрыторыі Грузіі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц па выніках перагавораў з грузінскай дэлегацыяй на чале з міністрам аховы прыроды і сельскай гаспадаркі Леванам Давіташвілі, якія адбыліся ў Мінсельгасхарчы з удзелам намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Русага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Беларусі, дадзеным пры наведванні Грузіі, нам неабходна паглыбіць узаемадзеянне галін аграпрамысловага комплексу дзвюх краін, павялічыць прысутнасць прадукцыі сельскай гаспадаркі Грузіі на харчовых рынках Беларусі і нарасціць пастаўкі з нашай краіны той прадукцыі, у якой мае патрэбу Грузія. У Беларусь прыехала грузінская дэлегацыя, каб арганізаваць узаемадзеянне па тых ключавых пазіцыях, напрамках, якія цікавы абодвум краінам, у прыватнасці, па перапрацоўцы мяса птушкі на тэрыторыі Грузіі. Цяпер арганізоўваецца рабочая група, каб прапанаваць варыянты супрацоўніцтва. Мы мяркуем, што будзе створана сумеснае прадпрыемства, на якім мяса птушкі будзе перапрацоўвацца па беларускіх тэхналогіях, з суправаджэннем беларускіх спецыялістаў і навучаннем грузінскіх. Мэта - паставіць на рынак Грузіі і іншых сумежных дзяржаў агульны прадукт, які будзе карыстацца папулярнасцю ў спажыўца", - сказаў Леанід Заяц.

Грузінская дэлегацыя раней наведала ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка". "Прадстаўнікі Грузіі азнаёміліся з дзейнасцю птушкафабрыкі, з сістэмай перапрацоўкі, шырокім асартыментам прадукцыі, якая прапануецца спажыўцу", - адзначыў міністр.

Разглядаецца магчымасць арганізацыі ў Грузіі вытворчасці агародніны ў закрытым грунце па беларускіх тэхналогіях. "Мы прапанавалі свае тэхналогіі, свае магчымасці па стварэнні такой вытворчасці на тэрыторыі Грузіі ў любым рэгіёне. Мы гатовы арганізаваць зборку гэтых цяпліц, забяспечыць суправаджэнне тэхналогіі і навучанне грузінскіх спецыялістаў", - падкрэсліў Леанід Заяц.

Міністр аховы прыроды і сельскай гаспадаркі Леван Давіташвілі дадаў, што разглядаецца пытанне аб стварэнні сумеснага прадпрыемства па перапрацоўцы сухога малака ў Грузіі. "Гэта новы напрамак супрацоўніцтва, які мы вызначылі ў час гэтага візіту. У вас вельмі якасныя прадукты, якія запатрабаваны на грузінскім рынку. Думаю, што ў Грузіі ёсць вялікі патэнцыял у гэтым напрамку, калі стварыць сумеснае прадпрыемства. Гэта пытанне мы таксама будзем вывучаць і аналізаваць разам з беларускімі калегамі", - сказаў ён.

Падчас візіту Прэзідэнта Беларусі ў Грузію ў сакавіку бягучага года падпісаны пратакол аб намерах паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Міністэрствам аховы прыроды і сельскай гаспадаркі Грузіі, у якім абазначаны напрамкі супрацоўніцтва і планы па садзейнічанні ў развіцці ўзаемнага гандлю. Прыярытэтны напрамак узаемадзеяння - пастаўка сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання. Беларускі бок таксама зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва ў галіне аграрнай адукацыі, па пытаннях развіцця жывёлагадоўлі, у рэалізацыі сумесных аграрных праектаў у Грузіі.

Арганізацыі Мінсельгасхарча за 2017 год экспартавалі ў Грузію прадукцыі на $8,58 млн (рост у 2,9 раза адносна 2016 года), а за студзень-сакавік 2018 года - на $1,95 млн. Пачаты пастаўкі мяса птушкі на грузінскі рынак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі