Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Ліс 2015

Беларусь і Германія намячаюць шляхі актывізацыі супрацоўніцтва ў вытворчай кааперацыі

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Германія намячаюць шляхі актывізацыі супрацоўніцтва ў вытворчай кааперацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі па выніках сустрэчы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з выканаўчым дырэктарам Усходняга камітэта нямецкай эканомікі Райнерам Лінднерам.

У цэнтры ўвагі знаходзіліся пытанні беларуска-германскага эканамічнага ўзаемадзеяння."Бакі абмяняліся думкамі аб магчымых шляхах актывізацыі супрацоўніцтва паміж краінамі ў галіне гандлю, інвестыцый і вытворчай кааперацыі", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні шэрага канкрэтных мерапрыемстваў эканамічнай накіраванасці, дадалі ў МЗС.

Райнер Лінднер прыбыў у Беларусь на чале дэлегацыі дзелавых колаў Германіі. У яго сустрэчы з Уладзімірам Макеем таксама прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі