Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Mar 2015

Беларусь і Францыя будуць умацоўваць супрацоўніцтва ў сферах транспарту і аховы навакольнага асяроддзя

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Францыя будуць умацоўваць супрацоўніцтва ў сферах транспарту і аховы навакольнага асяроддзя. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з начальнікам упраўлення знешніх сувязей Міністэрства экалогіі, устойлівага развіцця, транспарту і жыллёвага будаўніцтва Францыі Эрве Буагіёмам, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве.

"Асноўная ўвага была прысвечана падвядзенню вынікаў і рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе пасяджэння сумеснай беларуска-французскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве ў сферах транспарту, энергетыкі і аховы навакольнага асяроддзя, - расказалі ў пасольстве. - Павел Латушка і Эрве Буагіём абмеркавалі падыходы бакоў да заключэння міжведамасных пагадненняў па супрацоўніцтве ў сферы транспарту і аховы навакольнага асяроддзя".

Бакі ўдзялілі ўвагу перспектывам арганізацыі сустрэч і перагавораў прадстаўнікоў міністэрстваў дзвюх краін, адказных за пытанні транспарту і экалогіі.

Дасягнута дамоўленасць аб узаемным удзеле ў выставачных мерапрыемствах у сферы транспарту, якія пройдуць у дзвюх краінах, а таксама па абмене экспертамі ў гэтай сферы на працягу 2015 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі