Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Май 2015

Беларусь і Бранская вобласць плануюць у 2015 годзе перасягнуць рубеж $1 млрд па ўзаемным тавараабароце

21 мая, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Беларусь і Бранская вобласць плануюць у 2015 годзе перасягнуць рубеж $1 млрд па ўзаемным тавараабароце. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Аляксандр Забела ў час прэзентацыі знешняй эканамічнай дзейнасці Бранскай вобласці ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я тут не толькі як кіраўнік Белдзяржхарчпрама, але і як кіраўнік рабочай групы па ўзаемаадносінах паміж Беларуссю і Бранскай вобласцю. Нашы адносіны развіваюцца дынамічна, і ў гэтым годзе мы плануем перасягнуць рубеж $1 млрд па ўзаемным тавараабароце", - растлумачыў Аляксандр Забела.

Старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" нагадаў, што ў 2014 годзе былі ўсе падставы атрымаць узаемны тавараабарот у памеры $1 млрд. "Праўда, крыху не дацягнулі. Відаць, тыя падзеі, якія маюць глабальны характар у эканоміцы не толькі Расіі і Беларусі, крыху нам перашкодзілі", - растлумачыў ён.

Аляксандр Забела падкрэсліў, што тавараабарот з Бранскай вобласцю ў дзясяткі разоў большы, чым тавараабарот з шэрагам іншых краін, у тым ліку і еўрапейскіх.

Сёння таксама адбылося пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Бранскай вобласці, у час якога быў падпісаны план мерапрыемстваў па актывізацыі супрацоўніцтва на 2015-2016 гады. "Акрамя эканамічных пытанняў, у яго ўвайшоў і шырокі блок пытанняў сацыяльнай сферы, аховы здароўя, адукацыі, навукі, турызму. Мы з Бранскай вобласцю ўжо не проста гандлёвыя партнёры. Наша ўзаемадзеянне значна шырэйшае", - падкрэсліў Аляксандр Забела.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі