Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Apr 2015

Беларусь і Бангладэш разглядаюць магчымасць стварэння сумесных высокатэхналагічных вытворчасцей

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Бангладэш плануюць развіваць супрацоўніцтва ў прыярытэтных галінах навукі і тэхнікі, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях па выніках першага пасяджэння сумеснай беларуска-бангладэшскай камісіі, якое адбылося ў горадзе Дака.

"Беларусь і Бангладэш плануюць развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах, у тым ліку шляхам стварэння сумесных высокатэхналагічных вытворчасцей у прыярытэтных для абедзвюх краін галінах: медыцыне і фармацэўтыцы, мікрабіялогіі і ІКТ", - расказалі ў камітэце.

У час візіту ў Бангладэш беларуская дэлегацыя пад кіраўніцтвам намесніка старшыні ДКНТ Пятра Балтруковіча наведала некалькі ўстаноў і арганізацый, у тым ліку Нацыянальны інстытут біятэхналогій, Нацыянальны інстытут па хімічнай метралогіі і Універсітэт Дакі. Бакі разгледзелі перспектывы развіцця супрацоўніцтва ВНУ, акадэмій навук і навуковых арганізацый абедзвюх краін, а таксама абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў сферы падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

Акрамя таго, закраналася тэма стварэння факультэта давузаўскай падрыхтоўкі бангладэшскіх абітурыентаў на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі і падпісання Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж ДКНТ і Універсітэтам Дакі. Удзельнікі пасяджэння дамовіліся прапрацаваць магчымасць правядзення сумесных даследаванняў, супрацоўнічаць у галіне адукацыі і абмену студэнтамі.

Па выніках работы камісіі бакі падпісалі некалькі дакументаў, у тым ліку праграму беларуска-бангладэшскага супрацоўніцтва ў галіне навукі і тэхналогій на 2015-2016 гады.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі