Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Жнв 2015

Беларусь і Арменія маюць намер сканцэнтраваць намаганні на пашырэнні гандлёва-эканамічных адносін

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Арменія маюць намер сканцэнтраваць намаганні на пашырэнні гандлёва-эканамічных адносін. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна і пасла Беларусі ў гэтай краіне Ігара Назарука, які сёння ўручыў даверчыя граматы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

"Павіншаваўшы пасла з назначэннем, прэзідэнт падкрэсліў асаблівае стаўленне армянскага народа да Беларусі і яе народа, з якімі Арменію звязваюць выпрабаваныя часам цесныя дружалюбныя сувязі, выказаў надзею, што далейшая работа кіраўніка беларускай загранустановы ўвянчаецца новымі поспехамі ў развіцці шматпланавага міждзяржаўнага супрацоўніцтва. Серж Саргсян адзначыў гатоўнасць усіх рэспубліканскіх органаў Арменіі аказваць усялякае садзейнічанне ў выкананні паслом яго дыпламатычнай місіі", - праінфармавалі ў прэс-службе.

"Падзякаваўшы за добрыя пажаданні, пасол запэўніў, што нацэлены на прыкладанне максімальных намаганняў для падтрымання высокага ўзроўню палітычнага дыялогу паміж нашымі краінамі, атмасферы ўзаемаразумення і партнёрства, у якім ён развіваецца. Выказаў жаданне засяродзіць увагу на забеспячэнні дадатнай дынамікі супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу, садзейнічаць знаходжанню новых напрамкаў сумеснай работы, - расказалі ў прэс-службе. - У ходзе размовы ўзаемна была адзначана важнасць сканцэнтравання намаганняў на пашырэнні двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін".

Абмеркаваны таксама стан і перспектывы пашырэння супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах, узаемадзеянне на міжнароднай арэне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі