Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Кст 2015

Беларусь і Арменія маюць намер пашыраць прамкааперацыю і прымяненне сучасных фінансавых інструментаў

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Арменія разглядаюць магчымыя механізмы нарошчвання двухбаковага тавараабароту, у тым ліку на аснове пашырэння прамысловай кааперацыі і прымянення сучасных фінансавых інструментаў забеспячэння камерцыйных здзелак. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Арменіі Ігара Назарука з прэм'ер-міністрам Арменіі Овікам Абраамянам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Овік Абраамян адзначыў высокі ўзровень адносін паміж дзвюма краінамі і пазітыўна ацаніў вынікі сумеснай работы міжурадавай беларуска-армянскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Бакі канстатавалі наяўнасць высокага патэнцыялу для нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што ўскладае вялікія надзеі на ўдзел Арменіі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, які будзе садзейнічаць далейшаму эканамічнаму росту ўсіх яго ўдзельнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі