Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Feb 2021

Беларусь і ААЭ абмеркавалі магчымасць акрэдытацыі беларускіх прадпрыемстваў для паставак прадукцыі

Беларусь і ААЭ абмеркавалі магчымасць акрэдытацыі беларускіх прадпрыемстваў для паставак прадукцыі

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і ААЭ абмеркавалі магчымасць акрэдытацыі беларускіх прадпрыемстваў для паставак прадукцыі на рынак Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Гэтыя перагаворы беларуская дэлегацыя правяла ў рамках міжнароднай выстаўкі прадуктаў харчавання і напіткаў Gulfood-2021, якая праходзіць у Дубаі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт выставачнага прадпрыемства "Белінтэрэкспа" БелГПП.

Як адзначылі ў выставачнай кампаніі, беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй БелГПП Уладзімірам Улаховічам правяла шэраг сустрэч і перагавораў. У прыватнасці, з намеснікам міністра прамысловасці і перадавых тэхналогій ААЭ Амарам аль-Суэйдзі спецыялісты з Беларусі абмеркавалі сістэму сертыфікацыі "Халяль" і магчымасць правядзення эмірацкім бокам навучальнага семінара па патрабаваннях, што выстаўляюцца да гэтай сертыфікацыі.

Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне акрэдытацыі беларускіх прадпрыемстваў для паставак іх прадукцыі на рынак ААЭ ўдзельнікі беларускай дэлегацыі абмеркавалі з міністрам кліматычных змяненняў і навакольнага асяроддзя Абдулой Бельхайфам аль-Нуаймі. Таксама яны запрасілі кіраўніка ведамства наведаць Беларусь для ўдзелу ў выстаўцы прадуктаў харчавання "Белагра", правядзенне якой запланавана ў Мінску ў чэрвені бягучага года. "Запрашэнне на "Белагра" перададзена таксама і дзяржаўнаму міністру харчовай бяспекі ААЭ Марыям аль-Мхейры. На сустрэчы з ёй бакі разгледзелі магчымасць прыцягнення эмірацкіх інвестыцый у беларускую сельскую гаспадарку", - гаворыцца ў паведамленні "Белінтэрэкспа".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі