Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Mar 2021

БелАЭС будзе гатова да інспекцыі перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю ў канцы красавіка - пачатку мая

БелАЭС будзе гатова да інспекцыі перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю ў канцы красавіка - пачатку мая
Фота з архiва

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская АЭС будзе гатова да падагульняючай інспекцыі перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю першага энергаблока арыенціровачна ў канцы красавіка - пачатку мая. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам начальнік Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляду) Вольга Лугаўская ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"У адпаведнасці з графікам будаўніцтва, БелАЭС будзе гатова арыенціровачна ў канцы красавіка - пачатку мая запрасіць нас на пляцоўку для правядзення падагульняючай інспекцыі перад прыняццем рашэння аб выдачы ліцэнзіі на эксплуатацыю", - сказала Вольга Лугаўская.

Паводле яе слоў, працэс ліцэнзавання Беларускай АЭС у кантэксце камерцыйнай эксплуатацыі стартаваў яшчэ ў 2017 годзе. "Атамная станцыя павінна даказаць, што эксплуатацыя будзе бяспечнай. Для гэтага праводзіцца экспертыза, разглядаюцца дакументы, што абгрунтоўваюць бяспеку. Працэс доўгі, навукаёмісты і рэсурсаёмісты, у яго ўключана вялікая колькасць экспертаў. Праводзіць экспертызу бяспекі Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", - адзначыла начальнік Дзяржатамнагляду.

Другі складнік ліцэнзійнага працэсу - ацэнка адпаведнасці. Яна звязана з фізічнай гатоўнасцю аб'екта, з рэалізацыяй праектных рашэнняў непасрэдна на пляцоўцы. Трэці складнік - гатоўнасць эксплуатуючай арганізацыі і яе персаналу.

"Згодна з графікам работ, атамная станцыя падыдзе да завяршэння першай часткі этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі недзе да канца сакавіка. Потым пройдзе комплекснае апрабаванне. Да гэтага моманту павінны быць завершаны ўсе работы, якія датычацца экспертызы бяспекі, і дадзена ацэнка гатоўнасці эксплуатуючай арганізацыі выконваць сваю функцыю. Дзяржатамнагляд падрыхтуе заключэнне, якое будзе вынесена на калегію МНС для прыняцця рашэння аб выдачы ліцэнзіі", - праінфармавала Вольга Лугаўская.

За тыдзень - два да прыняцця канчатковага рашэння плануецца правесці грамадскія слуханні. Дзяржатамнагляд раскажа, на якой падставе зроблены высновы аб магчымасці выдачы ліцэнзіі на эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі