Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Стд 2015

БЧ атрымала ад Еўрасаюза 160 тыс. еўра на праект паляпшэння пасажырскіх зносін паміж Вільнюсам і Мінскам

14 студзеня, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Беларуская чыгунка атрымала 160 тыс. еўра міжнароднай тэхнічнай дапамогі на ўстаноўку тэрміналаў стандарту GSM-R на лакаматывы, якія курсіруюць па маршруце Мінск - Вільнюс. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Тэхнічная дапамога прадастаўлена Еўрасаюзам у рамках рэалізацыі праекта па паляпшэнні экспрэсных пасажырскіх зносін паміж Вільнюсам і Мінскам Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва "Літва - Латвія - Беларусь" 2007-2013 Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства.

У прэс-цэнтры адзначылі, што абсталяванне вырабіць беларускае ААТ "АГАТ-СІСТЭМ", з якім Беларуская чыгунка ў кастрычніку 2014 года заключыла адпаведны кантракт.

Плануецца, што лакаматыўныя тэрміналы, якія падтрымліваюць дзеючы ў краінах ЕС стандарт радыёсувязі GSM-R, будуць устаноўлены на 34 лакаматывы ў І паўгоддзі 2015 года. Гэты рухомы састаў будзе забяспечваць перавозкі пасажыраў у зносінах Мінск - Вільнюс.

Стандарт радыёсувязі GSM-R распрацаваны спецыяльна для прымянення на чыгуначным транспарце. Аснашчэнне лакаматываў БЧ тэрміналамі стандарту GSM-R дасць магчымасць забяспечыць якасную бесперабойную сувязь машыністаў з паязнымі дыспетчарамі і дзяжурнымі па станцыях на тэрыторыі Літвы, павысіць бяспеку пасажырскіх перавозак.

БЧ, Міністэрства транспарту і камунікацый Літвы і АТ "Літоўскія чыгункі" ў снежні 2013 года падпісалі пагадненне аб партнёрстве ў рамках праекта "Паляпшэнне экспрэсных пасажырскіх зносін паміж Вільнюсам і Мінскам".

Беларускія і літоўскія чыгуначнікі ў 2010 годзе пачалі рэалізацыю сумеснага праекта па арганізацыі скорасных пасажырскіх зносін паміж Мінскам і Вільнюсам. У 2011 годзе быў рэалізаваны І этап гэтага праекта, што дало магчымасць скараціць час у шляху паміж сталіцамі з 4 да 3 гадзін. Вынікам ІІ этапу стала скарачэнне з 1 чэрвеня 2013 года часу руху паяздоў паміж Мінскам і Вільнюсам да 2,5 гадзін. Цяпер рэалізуюцца мерапрыемствы ІІІ этапу праекта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі