Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Сак 2021

"Бархім" прапрацоўвае варыянты экспарту прадукцыі ў ААЭ


10 сакавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Бархім" зацікаўлена ў рэалізацыі прадукцыі ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і прапрацоўвае варыянты экспарту ў гэту краіну, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар прадпрыемства Святлана Шляпцова.

"З-за каранавірусных абмежаванняў куплі на рынках адбываюцца даволі асцярожна, невялікімі партыямі. Адзін з прыярытэтаў развіцця "Бархіма" - супрацоўніцтва з краінамі ЕС і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі. З прадстаўнікамі кампаній ААЭ праводзілі перагаворы ў свабоднай эканамічнай зоне "Брэст", яны выказалі зацікаўленасць у нашай прадукцыі па цане і якасці", - адзначыла Святлана Шляпцова.

На новым для сябе рынку "Бархім" мае намер пашырацца праз дыстрыб'ютара. У першую чаргу плануецца экспартаваць тавары дзіцячай лінейкі і прэміум-сегмента. "Мы ўдакладнілі моманты наконт сертыфікацыі, усе неабходныя дакументы ў нас ёсць. Вядзём перагаворы з шэрагам кампаній, якія непасрэдна працуюць на тэрыторыі ААЭ", - сказала кіраўнік прадпрыемства.

Святлана Шляпцова адзначыла, што асноўная доля экспарту "Бархіма" адпраўляецца ў Расію. Прадукцыю Баранавіцкага прадпрыемства можна сустрэць на прылаўках магазінаў Літвы і Латвіі, Грузіі. Прапрацоўваюцца варыянты паставак у Казахстан і Кыргызстан, тавараў экалінейкі - у Швецыю.

"Бархім" правёў рэбрэндынг, змяніліся калекцыі і рэцэптура мыйных сродкаў. З'явіліся новыя лінейкі прадукцыі: дзіцячая, эканамічная серыя, сярэдні стандарт, прэміум (экапрадукцыя).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі