Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Май 2019

Банк развіцця пацвердзіў размяшчэнне трохгадовых еўрааблігацый у беларускіх рублях

Банк развіцця пацвердзіў размяшчэнне трохгадовых еўрааблігацый у беларускіх рублях

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця пацвердзіў размяшчэнне трохгадовых еўрааблігацый у беларускіх рублях, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю банка.

Выпуск еўрааблігацый аб'ёмам Br210 млн тэрмінам абарачэння 3 гады з купоннай стаўкай 12 працэнтаў гадавых будзе размешчаны па цане 100 працэнтаў ад намінальнай вартасці і дапушчаны да таргоў на Глабальным рынку Ірландскай фондавай біржы.

Падагульняючая рэгіянальная кампазіцыя інвестараў прадстаўлена ўдзельнікамі з ЗША і Вялікабрытаніі (66 працэнтаў ад аб'ёму выпуску), шэрага краін Паўночнай і Заходняй Еўропы (34 працэнты). У пул інвестараў увайшлі кіруючыя кампаніі, інвестыцыйныя фонды, пенсійныя фонды і банкі.

Старшыня праўлення Банка развіцця Андрэй Жышкевіч лічыць, што дэбютны выпуск еўрааблігацый, намініраваных у нацыянальнай валюце, прадвызначыць новую траекторыю руху для ўсяго нацыянальнага фінансавага рынку. "Сваім праектам Банк развіцця сфарміраваў адкрыты рыначны індыкатыў доўгатэрміновага фандавання ў беларускіх рублях, які акажа важкі ўплыў на чаканні, прагнозы і дзеянні іншых удзельнікаў нацыянальнага рынку", - адзначыў Андрэй Жышкевіч. Паводле яго слоў, фундаментальная ідэя гэтай здзелкі - прадэманстраваць узровень знешняга даверу да нацыянальнай валюты, знайсці новыя агульныя кропкі ўзаемадзеяння беларусікх банкаў і кампаній з міжнароднымі інвестарамі і крэдыторамі, павысіць агульны ўзровень інвестыцыйнай прывабнасці Беларусі на міжнароднай фінансавай арэне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі