Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Май 2015

Банк развіцця Беларусі прыцягнуў сіндыкаваны крэдыт на суму 118 млн еўра

26 мая, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Банк развіцця Рэспублікі Беларусь прыцягнуў сіндыкаваны крэдыт на суму 118 млн еўра. Цырымонія з нагоды падпісання пагаднення прайшла сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Крэдыторамі выступілі фінансавыя інстытуты Заходняй Еўропы і Расіі, сярод якіх АКА Ausfuhrkredit GmbH, ААТ "Азіяцка-Ціхаакіянскі Банк", АТ "Банк Інтэза", ПАТ "Банк ЗЕНІТ", АТ "Глобэксбанк", АТ "Банк Фінсэрвіс", АТ АКБ "Навікомбанк", ААТ "Транскапіталбанк", ПАТ "Прамсувязьбанк", ПАТ АКБ "Сувязь-Банк". Агентам па крэдыце і дакументацыі з'яўляецца Ausfuhrkredit GmbH.

Прыцягнутыя сродкі будуць накіраваны на арганізацыю экспартнага фінансавання кліентаў банка, крэдытаванне рэальнага сектара эканомікі. "Крэдыт прыцягваецца тэрмінам на 6 месяцаў, - адзначыў старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Румас. - Сярэдні кошт пазык склаўся на больш высокім узроўні, чым наш першы крэдыт, але ён істотна ніжэйшы за бягучыя значэнні даходнасці па еўрааблігацыях Рэспублікі Беларусь".

Паводле слоў Сяргея Румаса, у другім паўгоддзі 2015 года пасля пагашэння дэбютнага выпуску беларускіх суверэнных еўрааблігацый можна будзе рэфінансаваць доўг на больш выгадных умовах.

"За мінулы год мы прыклалі нямала намаганняў, каб імя нашага банка асацыіравалася з надзейным пазычальнікам на міжнароднай арэне, - адзначыў Сяргей Румас. - І той факт, што нашы замежныя партнёры, нягледзячы на існуючую цяпер геапалітычную напружанасць у рэгіёне, павялічылі свой удзел у крэдыце, дазваляе думаць, што мы выбралі правільную стратэгію". Аднак, паводле слоў старшыні праўлення, Банк развіцця не збіраецца спыняцца на дасягнутым і актыўна працуе над пытаннем дыверсіфікацыі інструментаў пазыкі. "Так, у агляднай будучыні мы плануем выйсці на рынак публічных пазык", - рэзюмаваў Сяргей Румас.

У красавіку 2014 года Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь быў прыцягнуты дэбютны сіндыкаваны крэдыт на суму 130 млн еўра. Усе абавязацельствы па ім поўнасцю выкананы 13 красавіка 2015 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі