Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Ліс 2015

Банк развіцця Беларусі і Стамбульская фондавая біржа падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця Беларусі і Стамбульская фондавая біржа падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.

Дакумент падпісаны сёння ў прысутнасці прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова на Беларускім інвестыцыйным форуме ў Стамбуле.

Як адзначылі ў прэс-службе, падпісанне мемарандума з'яўляецца вынікам паслядоўнай работы Банка развіцця па выхадзе на новыя для беларускіх пазычальнікаў рэгіянальныя фінансавыя рынкі. Дакумент накіраваны на стымуляванне супрацоўніцтва і ўмацаванне партнёрскіх адносін паміж бакамі па самым шырокім коле пытанняў.

"Гаварыць аб канкрэтных здзелках пакуль дачасна. Мемарандум - гэта платформа для далейшага пашырэння нашых інтарэсаў на турэцкім фондавым рынку, чый патэнцыял мы ацэньваем вельмі высока. Сёння Стамбул з'яўляецца важным рэгіянальным фінансавым цэнтрам, а наш партнёр Стамбульская фондавая біржа займае чацвёртае месца ў свеце па паказчыку ліквіднасці ў рэйтынгу Сусветнай арганізацыі фондавых бірж. Таму Банк развіцця сканцэнтруе ўвагу на інтэнсіфікацыі адносін з турэцкімі партнёрамі", - пракаменціраваў падпісанне старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Румас.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі